КультураНовости

«Пісьменства і друк Беларусі – крыніца культуры і духоўнасці народа»

Так называлася мерапрыемства, прымеркаванае да Дня беларускага пісьменства, якое сабрала ў Лідскім Палацы культуры аматараў беларускай літаратуры і “жывога слова”.

«Пісьменства і друк Беларусі – крыніца культуры і духоўнасці народа». Так называлася мерапрыемства, прымеркаванае да Дня беларускага пісьменства, якое сабрала ў Лідскім Палацы культуры аматараў беларускай літаратуры і “жывога слова”. Літаратурную сустрэчу рыхтавала народнае аматарскае аб’яднанне “МузАльянс”. Са сцэны гучалі вершы на беларускай мове пра радзіму, славутых людзей Беларусі, славутасці Лідчыны, чалавечы лёс, сяброўства, каханне і іншыя пачуцці. Іх чыталі аўтары – лідскія пісьменнікі. У святочнай праграме былі і беларускамоўныя песні, якія выконвалі ўдзельнікі творчых калектываў Палаца культуры. Дзень беларускага пісьменства штогод адзначаецца ў нашай краіне ў першую нядзелю верасня. Традыцыйна свята праводзіцца ў гарадах – цэнтрах асветы, культуры і кнігадрукавання, месцах з багатай гістарычнай спадчынай, з якімі непарыўна звязаны жыццё і дзейнасць славутых дзЕячаў Беларусі розных часоў. Селета сталіцай Дня беларускага пісьменства стаў горад Капыль Мінскай вобласці. Святочныя мерапрыемствы праходзілі там 4 і 5 верасня.

 

Еще
@lidatv

Добавить комментарий

Back to top button
Беларуская моваEnglishРусский
Share This