Афиша
9 ліпеня Ліда адзначыць народнае свята Купалле. Галоўная лакацыя – замкавая пляцоўка.
- У 19.00 тут пачнецца раённае свята “Каля замка на Купалу”. Будуць ладзіцца народныя гульні, пошук папараць-кветкі, карагод вакол вогнішча, будуць працаваць атракцыёны, выязны гандаль, рамесныя рады.
- Рыхтуецца і багатая канцэртная праграма. Сапраўдным упрыгажэннем свята стане канцэрт заслужанага калектыву – беларускага дзяржаўнага ансамбля народнай музыкі “Свята” пад кіраўніцтвам нашага земляка Вячаслава Статкевіча.
- Ну а бліжэй да поўначы, у 22.30, замак пакліча моладзь – на галоўнай сцэне распачнецца відовішчнае шоу “X-Factor Belarus” з удзелам дзесяці фіналістаў і пераможцы – нашага таленавітага земляка Андрэя Панісава. Уваход платны – 40 рублеў.